Збор грошай на вялiкi крыж у Курапатах пачалі ў Гродне ўсчас Фэсту вышыванкi ў нядзелю 10 верасня. Ініцыятарам выступіў старшыня камiсii сойма КХП БНФ па Курапатах i Чарнобылю Алесь Чахольскi.

«Сабраць грошы на вялікі крыж у Курапатах ад Гродна гэта мая ініцыятыва, якую яшчэ два гады таму падказалі берасцейцы, — распавядае Алесь Чахольскi. - Тады жыхары Брэста паставілі ў Курапатах крыж ад свайго горада і зараз там задуманы цэлы пляц крыжоў ад гарадоў Беларусi. Такі крыж гэта памяць пра сваіх продкаў, пра тых людзей, якія загінулі з-за сталінскага тэрору».

У Курапатах з’явіцца крыж ахвярам рэпрэсій з Гродна. Пачаўся збор сродкаў
Крыж у Курапатах ад берасцейцаў
Гродзенцам трэба будзе сабраць каля 300 рублёў на вялікі крыж з дуба, які паспрабуюць усталяваць ужо ў гэтым годзе.

«Я бачыў, якія ёсць крыжы ад іншых гарадоў. Для іх стварэння прыкладалася сур’ёзная праца. Калі ўсё будзе зроблена для ўстаноўкі гродзенскага крыжа, я паклічу прадстаўнікоў гэтага горада i запрашу святароў. Хацелася б усё зрабіць да канца 2017 года. Калі ж не атрымаецца у гэтым годзе, то дакладна паставім у наступным», — дадаў Алесь Чахольскi.

Каб ахвяраваць сродкі на крыж у Курапатах, гродзенцы могуць звяртацца па нумарах:

+375 29 772 62 21
+375 29 124 46 86

У Курапатах з’явіцца крыж ахвярам рэпрэсій з Гродна. Пачаўся збор сродкаў
Збор сродкаў на крыж у Курапатах ад гродзенцаў падчас фэсту вышыванкi