У панядзелак 11 верасня ў Гродне прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, у якім «Нёман» прымаў магілёўскае «Дняпро». На працягу ўсяго матчу каманды паказвалі роўны футбол, але эфектыўныя дзеянні капітана гродзенцаў Паўла Савіцкага ў канцы другога тайма прынеслі «Нёману» каштоўную перамогу над супернікам.
Толькi на 80-й хвіліне каманда Ігара Кавалевіча здолела распячатаць вароты «Дняпра». Павел Савіцкі адважыўся на ўдар з-за межаў штрафной і не пралічыўся.
Праз 5 хвілін пасля ўзяцця варот гасцей, капітан гродзенцаў ловіць абаронцаў «Дняпра» на памылцы і афармляе дубль. Тым самым лідар жоўта-зялёных ставіць усе кропкі ў матчы, нягледзячы на тое, што госці біліся да самага фінальнага свістка.
Дзякуючы перамозе над магiлёўскiм клубам «Нёман» умацоўваецца на чацвёртым радку ў турнiрнай таблiцы і мае зараз у сваім актыве 36 ачкоў. Найбліжэйшы пераследнік «Слуцк» мае 34.
Наступны матч гродзенцы правядуць 17 верасня ў Наваполацку, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Нафтанам».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…