У панядзелак 11 верасня ў Гродне прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, у якім “Нёман” прымаў магілёўскае “Дняпро”. На працягу ўсяго матчу каманды паказвалі роўны футбол, але эфектыўныя дзеянні капітана гродзенцаў Паўла Савіцкага ў канцы другога тайма прынеслі “Нёману” каштоўную перамогу над супернікам.

Толькi на 80-й хвіліне каманда Ігара Кавалевіча здолела распячатаць вароты “Дняпра”. Павел Савіцкі адважыўся на ўдар з-за межаў штрафной і не пралічыўся.

Праз 5 хвілін пасля ўзяцця варот гасцей, капітан гродзенцаў ловіць абаронцаў “Дняпра” на памылцы і афармляе дубль. Тым самым лідар жоўта-зялёных ставіць усе кропкі ў матчы, нягледзячы на ​​тое, што госці біліся да самага фінальнага свістка.

“Нёман” – “Дняпро” – 2:0

Дзякуючы перамозе над магiлёўскiм клубам “Нёман” умацоўваецца на чацвёртым радку ў турнiрнай таблiцы і мае зараз у сваім актыве 36 ачкоў. Найбліжэйшы пераследнік “Слуцк” мае 34.

Наступны матч гродзенцы правядуць 17 верасня ў Наваполацку, дзе сустрэнуцца з мясцовым “Нафтанам”.