Увечары 6 верасня на прыпынку ля ўніверсама «Брэст» невядомы абстраляў з пнеўматыкі гарадскі аўтобус. Міліцыя шукала меркаванага сведку-таксіста, але аказалася, што акурат таксіст і страляў. Ён сам пазваніў у міліцыі і прызнаўся, расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Увечары 7 верасня, убачыўшы інфармацыю ў інтэрнэце, таксіст сам звярнуўся ў міліцыю. 21-гадовы жыхар Гродзенскага раёна расказаў, што ў той вечар падвёз кліентаў на праспект Купалы, а пасля ў раёне ўніверсама «Брэст» заставаўся чакаць наступнага заказу. Заўважыўшы маршрутны аўтобус, высунуўся за ім і стрэліў у заднюю шыбу з пнеўматычнага пісталета, які набыў зусім нядаўна. Свой учынак хлопец растлумачыць ніяк не змог.

Малады чалавек затрыманы ў парадку арт. 108 КПК РБ. Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 339 КК РБ — хуліганства.

youtu.be/Jf4-Y7LZ3pk