Гісторыя з закапаным на Валковіча бронетранспарцёрам пацвердзілася. У сераду 6 верасня рабочая тэхніка выкапала некаторыя часткі ваеннай тэхнікі. Як мяркуецца, гэта часткі нямецкага БТРа часоў Другой Сусветнай вайны.
У канцы лiпеня на вуліцы Валковіча пачаўся дэмантаж старых пабудоў для будучага будаўніцтва двух дамоў для шматдзетных сем’яў. Паводле ўспамінаў былога ўладальніка дома № 17 Аляксандра Свідэрскага, а таксама іншых жыхароў вуліцы, у двары, дзе цяпер працуе тэхніка, закапаны нямецкі БТР часоў Другой сусветнай вайны. Будаўнікі пра легенду ведалi, але капаць не спяшалiся.
Толькi пасля перамоваў былога ўладальніка дома і журналістаў з рабочымі, было вырашана праверыць меркаванае месца.
Экскаватаршчык быў вельмі здзіўлены і адразу сказаў, што гэта рэшткі нямецкай ваеннай тэхнікі.
«Дакладна не савецкая. Ніхто з рабочых не верыў, што ў зямлі можа быць нешта, але мы вырашылі праверыць. Раз капнуў - і рэальна натыкнуліся на жалеза. Вядома, не цэлы БТР, але відаць, што часткі ад ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны».
Былы ўладальнік дома рады знаходкам і таму, што словы дзеда пацвердзіліся.
«Мне мала хто верыў, многія думалі, што з тэхнікай выдуманая гісторыя. Цяпер на душы стала лягчэй. Калі рабочыя больш капнуць, то, думаю, знойдуць і астатнія часткі. Магчыма, дзесьцi і частка кузава будзе», — распавёў Аляксандр.
Што будзе са знаходкамі - пакуль невядома. Ужо з’явіліся спецыялісты з Мінска, якія гатовыя забраць іх сабе і далей даследаваць тэрыторыю. Асобныя часткі старой ваеннай тэхнікі не прадстаўляюць вялікай каштоўнасці для гісторыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…