Папрысутнічаць на шматлікіх прэзентацыях, пазнаёміцца з вытворчасцю разнастайных майстроў, паўдзельнічаць у традыцыйных танцах і гістарычнай інтэлектуальнай гульні, прысвечанай Аршанскай бітве, можна будзе падчас “Фэсту вышыванкі”, які пройдзе ў Гродне 10 верасня, піша “Народная Воля”.
Месца правядзення – “Цэнтр гарадскога жыцця” па вуліцы Савецкай.

Праграма “Фэсту вышыванкі”.
12.00–17.00 – выстава-кірмаш.
12.00–14.00 – выступленне-лекцыя пісьменніка і даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гродзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму.
14.00–14.30 – прэзентацыя гістарычных карт і коміксаў ад мастака Яна Мяльніцкага.
14.30–15.00 – выступленне-гутарка паэта і пісьменніка Славаміра Адамовіча.
15.30–16.00 – выступленне лаўрэата прэміі “Кніга года” (2016) паэтэсы Насты Кудасавай.
16.00–16.30 – прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку і выступленне празаіка Кірыла Стаселькі.
16.30–18.00 – выступленне Алеся Дзянісава і іншых музыкантаў.
18.00–20.00 – традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта “Танцы гродзенскіх дворыкаў”.
18.00–20.00 – бясплатны паб-квіз “Слава Оршы ўжо не горша” (Pizza Smile, вул.Перамогі, 47).