Адміністрацыя Ленінскага раёна напярэдадні святкавання 889-годдзя горада арганізоўвае інтэрактыўны квэст Grodno Grand Quest. Ён пройдзе з 10 па 22 верасня. Усім камандам, якія пройдуць рэгістрацыю да 8 верасня, трэба будзе атрымліваць заданні і шукаць на іх адказы па горадзе. Усе пытанні ў квэсце будуць тычыцца вядомых месцаў і падзей у гісторыі Гродна.

Grodno Grand Quest праходзіць упершыню і ён адмыслова прымеркаваны да святкавання Дня горада. За першае месца пераможцы атрымаюць турпаездку на ўсю каманду ад турыстычнай фірмы «Солар Тур», другое і трэцяе — прызы ад «Pizza&Coffee» і іншых партнёраў квэста.

Удзельнікамі гульні могуць стаць гараджане ад 12 да 24 гадоў. Каманды могуць складацца максімальна з 20 чалавек. Рэгістрацыя на квэст — да 8 верасня. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на электронны адрас info@glenad.by.

Больш падрабязна з квэстам можна пазнаёміцца ў афіцыйнай групе Вконтакте