Вось ужо восем гадоў 3 верасня супрацоўнікі ДАІ выходзяць у цэнтр Гродна, каб правесці Дзень памяці дзяцей, якія загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях. У гэтым годзе як і ў мінулым, супрацоўнікі з адмысловымі стэндамi i знічкамі сталі каля плошчы Ленiна.

За душы загінуўшых дзяцей у ДТЗ падчас акцыi памаліліся святары. І яны разам з супрацоўнікамі ДАІ запалілі знічкі ля кожнага стэнда з імем загінулага.

«За пяць папярэдніх гадоў на дарогах вобласці загінула 10 дзяцей, у гэтым годзе мы страцілі яшчэ двух. Праблема сур’ёзная і сваёй акцыяй мы прыцягваем увагу дарослых да гібелі дзяцей на дарогах. А гінуць дзеці ў розных сітуацыях: не прышпілена крэсла, ехаў на веласіпедзе, перабег не ў тым месцы і г. д.», — распавёў афіцыйны прадстаўнік ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег Дук.

Cамі ж вадзіцелі калi ехалi запавольвалі ход і ўглядаліся ў стэнды. Пешаходы таксама на імгненне спыняліся непадалёк ад акцыі і назіралі за тым, што адбывалася.