«Хочам памагчы дзецям!» Такая матывацыя выйсці на бегавую сцежку раніцай 2 верасня была ў школьнікаў са школы № 39 на Альшанцы. І гучала яна не радзей за «Бегаць весела!» ці «Люблю спаборнічаць!» Нагодай выйсці разам на прабежку стала акцыя кампаніі velcom па падтрымцы Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Каб velcom пералічыў на рахунак бальніцы 100 000 рублёў, бегуны з усёй краіны маюць прабегчы 100 000 кіламетраў. Прабежка на Альшанцы дадала ў агульную капілку акцыі каля 500 кіламетраў і столькі ж рублёў.
Аня Ступакевіч таксама бегае ў гэтым клубе і кажа, што самымі цяжкімі за усё жыццё былі першыя 5 кіламетраў, што прабегла 2 гады таму на аматарскім забегу.
«Зараз гэта цікава — ёсць азарт і весялосць. Праз такія акцыі дзеці далучаюцца да спорту і здаровага ладу жыцця. І канечне, разумеюць, што сваімі дзеяннямі могуць падтрымаць іншых. Гэта матывуе».
Сярод удзельнікаў забегу быў Юрый Крупіца, старшыня савета ветэранаў лёгкай атлетыкі. Ён кажа, што бізнес-падыход velcom і прапанова «адпрацаваць» дапамогу для бальніцы — вельмі правільныя.
«Найперш людзі разумеюць, што нічога не даецца проста так, задарма. Каб дапамагчы — трэба зарабіць. І калі школьнікі не могуць зарабіць грошы, то яны могуць зарабіць кіламетры. velcom ператворыць іх у рэальныя сродкі».
Школьнікі прабеглі быстанцыю ў 1 кіламетр і незалежна ад выніку атрымалі медалі. Першым перасёк фінішную рысу Андрэй Астахаў з 8Е. «Настаўнік парэкамендаваў мне паўдзельнічаць у забегу, каб прывыкаў да спаборніцтваў, вучыўся разлічваць сілы. Цяжэй за ўсё было пад фініш, але паскорыўся і прышоў першым. Добра, што гэты кіламетр таксама дапаможа дзецям».
Адзін з уддзельнікаў, Аляксей Вараб’ёў, прабег дыстанцыю з дзіцячым вазком, узяўшы з сабой на забег дачушку. «Жонка зараз на адпачынку, а я з дзіцём. Каб не прапускаць трэніроўку, прыйшлі разам. Спачатку паўдзельнічалі ў дзіцячым забегу, а потым у дарослым. Бегчы было трохі цяжэй, чым звычайна, але мы не спяшаліся, роўна дайшлі да фініша».
Што да мяне, то калі абмяркоўвалі з velcom прапанову стаць паслом акцыі ў Гродне, аказалася, мы маем агульныя мэты — зацікавіць людзей бегам і здаровым ладам жыцця. Я кожны дзень раблю тое самае. Для мяне гэта стала нават падтрымкай. А тое, што трэба зарабіць грошы, дапамагае людзям сабрацца і зрабіць больш, чым звычайна. Я асабіста за час ад пачатку акцыі прабег ужо 100 кіламетраў».
Пасля забегу многія школьнікі засталіся на стадыёне. Іх чакалі перацягванне каната, футбол, тэніс ды іншыя гульні на вольным паветры.
