Падчас візіту ў Гродзенскі рэгіён дэлегацыі кітайскай правінцыі Ганьсу 2 верасня на вуліцы Даватара ў Гродне быў урачыста завершаны этап будаўніцтва цэнтра народнай кітайскай медыцыны.
Дэлегацыяй правінцыі Ганьсу кіраваў губернатарам Тан Жэньцзянем.
Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны пачалі будаваць у канцы мая гэтага года ў пустуючых памяшканнях плошчай каля 500 кв.м. на тэрыторыі былой дзіцячай паліклінікі на вуліцы Даватара.
У цэнтры яшчэ няма абсталявання, але кітайская дэлегацыя ўжо фармальна адкрыла яго і паабяцала да канца верасня прыняць першых наведвальнікаў. Афіцыйнае адкрыццё цэнтра запланавана на 23 верасня.
У медыцынскім цэнтры будзе працаваць 5 кітайскіх лекараў, усе астатнія супрацоўнікі будуць беларусамі. Плануецца, што ў цэнтры можна будзе лячыць хваробы страўнікава-кішачнага тракта і вострыя захворванні. Асноўнымi напрамкамі стануць іголкатэрапія і масаж.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…