23 верасня летняя пляцоўка гастрабара Гудзінi гасцінна сустрэне аматараў добрага піва. У межах фестывалю пройдзе дэгустацыя хатняга піва, сустрэча калекцыянераў піўной атрыбутыкі і іншыя актыўнасці. Зараз форуму патрэбны дызайнер, фатограф і людзі, якія дапамогуць з арганізацыяй.
Арганізацыяй форуму займаецца «Гродзенская піўная ліга». Яны кажуць, што чакаюць усіх — біргікаў, півавараў і проста аматараў піва. Пры жаданні дапамагчы з арганізацыяй форуму пішыце арганізатарам або тут.
[irp posts="16 253″ name=""Беларусы не ўмеюць піць". Стваральнік Гродзенскай Піўной Лігі пра культуру піцця і страчаныя традыцыі"]
Калі: 23 верасня, 15.00
Дзе: гастробар «Houdini», вул. Леніна 13
За колькі: за так