З канца жніўня пачалася планавая замена цеплатрасы на вуліцы Лермантава. Мяняць трубы працоўным прыйшлося і на падворку музея Януша Парулiса. Зараз да краязнаўцы патрапіць вельмі складана. Ён спадзяецца, што пасля яму добраўпарадкуюць тэрыторыю.
«Мяняюць у мяне цеплатрасу — справа добрая і я нічога не магу зрабіць, — распавядае Януш. — Але ўсе мае расліны ля дома пайшлі пад трактар, асфальт разбілі. Развалілі ўвесь подворак. Нічога мне не кажуць, але працы працягнуцца, магчыма, каля месяца. За гэты час я не змагу належным чынам прымаць турыстаў, але арэнду я ўсё роўна плачу. Мне б хацелася, каб горад пасля ўсіх работ навёў мне парадак — упарадкаваў тэрыторыю. Як-ніяк тэрыторыя ў мяне напалову гарадская. Ды і неўзабаве я хачу зрабіць у сябе самае тусовачнае месца ў акрузе. Кафэ ўжо амаль гатова».
Рабочыя кажуць, што абавязкова пасля сябе прыбяруць.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…