З пачатку жніўня ў Каложскім парку на тэрыторыі базы футбольнага клуба «Нёман» пачалося будаўніцтва новага футбольнага поля са штучным пакрыццём. Плануецца, што ў будучыні там змогуць трэніравацца як юныя спартсмены, так і прафесіяналы.
Будаўніцтва спартовага аб’екта ажыццяўляецца пры падтрымцы гарадскіх уладаў, Беларускай і Міжнароднай Федэрацый футбола.
Поле будзе мець сучаснае якаснае штучнае пакрыццё памерам 60×40. Побач з пляцоўкай з’явяцца трыбуны. Здаць новы аб’ект могуць ужо ў канцы верасня.
Новае поле стане сёмай футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём у Гродне. Амаль усе старыя знаходзяцца не ў лепшым стане, за выключэннем футбольнага манежа. Дзве невялікія каробкі знаходзяцца на вуліцы Захарава (стадыён ГрДУ). Адна каробка ёсць на тэрыторыі стадыёна «Абутнік». Яшчэ адна каробка ў Каложскім парку, а вялікае поле — на тэрыторыі ЦСК «Нёман». На апошняй пляцоўцы плануецца замена газона.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…