Сёння ў Гродне авіямадэльны спорт — справа для фанатаў. Не самая папулярная, але запатрабаваная ў вузкіх колах. Хто і як працягвае савецкія традыцыi незвычайнага спорту ў эпоху тэхналогій і квадракоптэраў, даведваўся карэспандэнт Hrodna.life.
Авіямадэльны спорт у Гродне пачаў развівацца ў 1950-х. Сёння адна з секцый дзейнічае ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Там развіваюць кордавыя пілатажныя мадэлі. Летась хлопцаў з самалётамі на можна было ўбачыць на поле стадыёна «Юнацтва», што ў Каложскім парку. Але зараз аматары палятаць сталі збірацца на Вялікай Траецкай, дзе яны больш заўважныя.
«Сёння ў нас не столькі вучняў, як у 1980-х, але ёсць пэўны касцяк, які не проста лятае, але і ўдзельнічае ў спаборніцтвах, — распавядае майстар авіямадэльнага спорту Віктар Емяльянаў. — Усе школьнікі ў нас займаюцца бясплатна, і мы ім заўсёды рады. Чаму да нас прыходзяць? Многіх прыцягвае авіяцыя. У секцыi ў нас даступна каля 20 самалётаў».
Калі канструкцыю самалёта спартоўцы могуць сабраць самастойна, то рухавічкі на іх прыходзіцца купляць асобна. З Японіі можна замовіць за 90 еўра. І ён будзе яшчэ не самы лепшы. У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў наяўнасці ёсць яшчэ савецкія маторчыкі.
«Зараз у нас толькі кордавыя мадэлі [на шнурку — рэд.], радыёкіраваных няма — яны дарагія. Некаторыя спартоўцы самі сабе такія купляюць. Тое, што зараз развіваюцца тэхналогіі і з’явіліся квадракоптары — гэта адно, але кордавыя мадэлі самалётаў па-свойму цікавыя. Мне здаецца, у іх яшчэ ёсць будучыня. Дагэтуль праводзяцца чэмпіянаты краіны і Еўропы ў розных катэгорыях гэтага спорту», — дадаў Віктар Емяльянаў.
Гродзенец Марк Неўгень займаецца авіямадэльным спортам ўжо 6 гадоў. За гэты час хлопец паспеў стаць чэмпіёнам Беларусі. Акрамя гэтага ён займаецца прафесійна барацьбой.
Новы набор у секцыю авіямадэльнага спорту ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сёлета пачнецца з 3-га верасня. Заняткі для школьнікаў будуць праходзіць тры разы на тыдзень.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…