Усе рашэнні прымалi адміністрацыі школ самастойна, з абавязковым улікам пажаданняў навучэнцаў і бацькоў. У Гродне заняткі ў навучальных установах будуць пачынацца па рознаму: з 8:00, 8:30 і 9:00.

Нагадаем, што ініцыяваў перанос пачатку заняткаў у сярэдніх школах прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аргументаваў ён гэта тым, што калі пачынаць заняткі пазней, то дзеці змогуць лепш высыпацца і ў выніку павысіць іх паспяховасць. Пазней чыноўнікі зрабілі справаздачу кiраўнiку краiны: большасць школ гатовыя да пераносу часу пачатку урокаў, а дзеці не будуць затрымлівацца на ўроках з-за скарачэння перапынкаў.

Такiм чынам, напярэдадні новага навучальнага года ў навучальных установах Гродзеншчыны вызначыліся з часам пачатку заняткаў. У гімназіях, ліцэях і школах, якія працуюць у адну змену, заняткі будуць пачынацца з 9:00. У перапоўненых школах з 8:00, ва ўсіх астатніх установах з 8:30.

Варта адзначыць, што з гэтага года ў пяці навучальных установах Гродна будзе запушчана i тэставае электроннае меню, якое дазволіць бацькам разам са дзецьмі выбіраць ежу ў школьных сталовых.