Прыязджаць у Гродна і частку Гродзенскага раёну без віз замежныя турысты змогуць не толькі на машынах або роварах, але і на цягніках і самалётах, піша «Тут.бай». Ужо ў наступным годзе чыгуначны вакзал абласнога цэнтра і аэрапорт каля вёскі Абухава могуць стаць часткай бязвізавай зоны. Пра гэта распавёў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў падчас велапрабегу Bike4SDGs, які прайшоў 26 жніўня на Аўгустоўскім канале пад Гродна.
«У наступным годзе мы разлічваем пашырыць бязвізавую зону і яшчэ больш павялічыць турыстычны паток у Гродне і наваколлі. Турысты змогуць прыехаць не толькі праз аўтамабільныя пункты пропуску «Брузгі» і «Прывалка» ці па Аўгустоўскім канале, але таксама чыгуначным транспартам і авіязносінамі «, — адзначыў Уладзімір Краўцоў.Па словах кіраўніка абласной адміністрацыі, усе ўмовы і магчымасці для гэтага ёсць. Напрыклад, пастаянна курсіруе міжнародны цягнік паведамленнем «Гродна — Кракаў» (праз Варшаву). Пасля пашырэння бязвізавай зоны можна будзе павялічыць колькасць такіх цягнікоў. Акрамя таго, з’явіцца магчымасць прыцягнуць у Гродзенскую вобласць бюджэтныя авіякампаніі лоўкостэраў, мяркуе чыноўнік.
Цяпер кіраўніцтва вобласці рыхтуе неабходны пакет дакументаў, які будзе перададзены ва ўрад. Чакаецца, што чыгуначны вакзал і аэрапорт змогуць прымаць бязвізавых турыстаў ужо да наступнага турыстычнага сезону, які пачынаецца ў красавіку.
Нагадаем, бязвізавая зона «Парк Аўгустоўскі канал» пачала дзейнічаць 26 кастрычніка 2016 года, за чатыры месяцы да ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму грамадзянам шэрагу дзяржаў на тэрыторыі Беларусі пры прылёце іх у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Яна ўключае тэрыторыю Гродна і частка Гродзенскага раёна. Прыехаць сюды замежныя турысты могуць толькі праз аўтамабільныя пункты пропуску «Прывалка-Райгардас» і «Брузгі-Кузніца», а таксама праз два сезонных пункта пропуску «Лясная — Рудаўка» на Аўгустоўскім канале і «Прывалка — Швяндубрэ».
За 10 месяцаў без віз у Гродне і раён прыехала больш за 35 тысяч турыстаў.