Да канца 2017 года стары будынак па адрасе плошча Тызенгаўза 4Б перададуць ва ўласнасць Міністэрства Лясной гаспадаркі Беларусі. Пра гэта Hrodna.life распавялі ва ўпраўленні архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. У будучыні там плануецца размясціць лясную адміністрацыю, музей лясной гаспадаркі, а таксама фiтааптэку.
Ва ўпраўленні Лясной гаспадаркі Гродзенскай вобласці распавялі, што ім прыемна, што ў іх уласнасць перададуць будынак, дзе ў канцы ХVIII стагоддзя працавалі іх калегі. На дадзены момант праект рэканструкцыі будынка знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Пры добрым раскладзе ў будучыні ў будынку можа размесціцца лясная адміністрацыя, музей лясной гаспадаркі і фiтааптэка. Але гэта ўсяго толькі планы. Як будзе насамрэч — пакуль невядома.
Нагадаем, у пачатку ліпеня горад спрабаваў прадаць стары будынак на аўкцыёне за 440 тысяч долараў. Але тады пакупніка на аб’ект не знайшлося.
[irp posts="27 844″ name="На будынак часоў Тызенгаўза ў цэнтры Гродна не знайшлося пакупнікоў"]
Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза 4б вядомы як Дом лясной адміністрацыі. Хутчэй за ўсё, пабудаваны з цэглы ў стылі барока ў 1770 годзе па праекце архітэктара Мёзера. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак уваходзiў у комплекс акруговай бальнiцы. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад жыллё.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…