У няпростых умовах надвор’я давялося гуляць «Нёману» і мінскаму «Дынама» ў Гродне 20 жніўня. Адзiны гол, забіты гасцямі ў другім тайме, і вырашыў зыход сустрэчы.
Ужо другія суткі ў Гродне не спыняецца дождж. Многiя мясцовыя аматары футбола вырашылі з-за надвор’я адмяніць паход на стадыён і аддалі перавагу тэлетрансляцыі.
Перад стартавым свістком газон на стадыёне «Нёмана» быў яшчэ ў нармальным стане, а вось разметкі з-за дажджу ўжо амаль не было бачна. Футбалістам давялося гуляць у вельмі складаных умовах.
Мінчукi добра пачалі і ўжо да 15-й хвіліны мелі тры добрыя моманты, каб адкрыць лік у матчы. Гродзенцаў ратавала то штанга, то Курганскі.
Ужо бліжэй да сярэдзіны тайма «Нёман» адсунуў гульню ад сваіх варот і час ад часу спрабаваў пагражаць варотам «Дынама». Але як такой небяспекі каля брамы гасцей жоўта-зялёным не ўдалося стварыць.
Пасля гола гаспадары ўсімі сіламі пайшлі адыгрывацца. Кавалевіч выпусціў ва ўзмацненні камандзе Хлебасолава і Верхаўцова, але стварыць нейкую пагрозу каля брамы «Дынама» жоўта-зялёным не ўдалося. Так госці ў вынiку ўтрымалі пераможны лiк і павезлі з Гродна каштоўныя 3 ачкі.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
«Віншую «Дынама» з перамогай. «Дынама» — добра арганізаваная каманда. Мы вывучалі суперніка, рыхтаваліся да гульні, але ў нас не атрымаўся пачатак матчу з-за нявымушаных памылак, было шмат браку. Выйграе той, хто забівае. Дынама забіла, а мы не змаглі. Нейкія намаганні прыкладвалі, каб стварыць моманты, але гэтага не хапіла. Рыхтуемся далей, наперадзе гульня з «Віцебскам».
Нягледзячы на паразу, у турнірнай табліцы «Нёман» застаўся на 4-м радку. Жоўта-зялёныя па ранейшаму маюць у сваім актыве 32 ачкі, на адзін бал менш у «Віцебска» з якім камандзе Кавалевіча трэба будзе сустрэцца ў наступным туры.
Матч з «Віцебскам» у гродзенцаў пройдзе на выездзе 26 жніўня.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…