Па выніках студзеня-чэрвеня 2017 года сярэдняя налічаная зарплата ў Гродзенскай вобласці склала 654,5 рублёў, паведамляе Белстат. Да канца года і «кроў з носа» абяцаных «па 500 кожнаму» яна пакуль не дацягвае. Ёсць нават такія напрамкі дзейнасці, дзе заробкі меншыя за 500 рублёў, не кажучы ўжо пра долары.
Тым не менш, у некаторых відах дзейнасці даходы ўжо зараз перавышаюць заветныя сярэднестатыстычныя і дасягаюць заветнай планкі.
Самы высокі сэрэдні заробак на Гродзеншчыне маюць жыхары абласнога цэнтра. З раёнаў вобласці менш за ўсіх зарабляюць у Свіслацкім, а больш за ўсіх — у Астравецкім. Заробкі за апошні месяц паўгоддзя па ўсёй вобласці больш высокія, чым у сярэднім за паўгода.
Каб прааналізаваць, з чаго складаецца сярэдні заробак па рэгіёне, мы выбралі 5 самых прыбытковых і самых няпрыбыльных відаў дзейнасці. У лідарах па заробках аказаліся камп’ютаршчыкі, у аўтсайдарах — культурная эліта.
ТОП-5 самых прыбытковых відаў дзейнасці
ТОП-5 самых непрыбытковых відаў дзейнасці
У рэтраспектыве ад 2014
Каб ацаніць цяперашні рост заробкаў, варта азірнуцца на некалькі год назад. Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў дынаміка заробкаў жыхароў Гродзенскай вобласці выглядае наступным чынам: