Пашукова-ратавальны атрад “ЦентрСпас” звяртаецца да гродзенцаў з просьбаў дапамагчы знайсці чалавека. Калеснік Станіслаў Браніслававіч, 1938года нараджэння, што жыве ў Гродне па адрасу БЛК, 24-40, 17 жніўня пакінуў  месца жыхарства. Да гэтага часу  яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена. У сілу ўзросту і фізічнага стану ён мог страціць арыентацыю ў прасторы.

На выгляд: каля 70 гадоў, хударлявага целаскладу, ростам каля 170 см, валасы цёмна-русы, сярэдняй даўжыні,  зачасаныя наперад, вочы шэрыя.

Асаблівыя прыкметы: маецца шнар па выдаленні апендыкса, а таксама на абедзвюх нагах маюцца чорныя плямы, з прычыны перанесенага абмаражэння канечнасцяў.

Быў апрануты: кашуля светла-шэрая з кароткім рукавом, штаны спартыўныя цёмнага колеру, туфлі чорнага колеру. На кашулі меўся ўзор у выглядзе сініх альбо светла-шэрых кветак, дыяметр каля 3-5 сантыметраў.

Усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю аб яго месцазнаходжанні просяць патэлефанаваць па нумарах:

Міліцыя: (80152) 796806;  (8029)7885948 ці па тэлефоне 1-2

“ЦентрСпас”:  (8033) 3635577, (8033)6224520