«Сёлетняя выстава самая багатая — 150 сартоў гладыёлусаў, — прадстаўляла свае кветкі наведвальнікам Ала Квяткоўская. — У гэтым годзе жнівень выдаўся гарачым, таму адначасова заквітнелі і раннія, і познія гладыёлусы». Усяго калекцыя сям'і налічвае 370 сартоў гэтых кветак. Два дні, 17 і 18 жніўня, іх можна пабачыць у Гродне ў гарадской бібліятэцы імя Макаёнка.
Асаблівасцю выставы Ала Квяткоўская назвала вялікую колькасць навінак — больш за 70: «Некаторых відаў няма больш ні ў каго з беларускіх калекцыянераў». Цікавымі для аматараў гладыёлусаў будуць і сарты-мініяцюры. Іх у сёлетняй калекцыі дзесяць.