Людзі і справы

У цэнтры Гродна з’явілася новая забава — танкавы бой

Гродзенец Вадзім Ліхачэўскі адкрыў у цэнтры горада новую забаву — танкавы бой. Невялікімі танкамі трэба кіраваць з дапамогай пультаў. Пра ідэю такога бізнеса Вадзім распавёў Hrodna.life.

Пакуль жадаючых пагуляць з танкамі ў цэнтры горада не надта шмат. У асноўным усе прыглядаюцца і цікавяцца ў Вадзіма, як кіраваць тэхнікай, а таксама ў чым заключаецца сэнс гульні.

«Мне захацелася штосьці новае паспрабаваць — сваю справу адкрыць. Палез у інтэрнэт глядзець бізнес-ідэі і там знайшлася прывабная прапанова з танкамі, — распавядае Вадзім. — Зразумеў, што гэтая тэма цікавая, можа ў дзяцінстве яшчэ не нагуляўся. Заказваў з Германіі пакуль чатыры танкі, для пачатку гэтага хопіць. Выбраў два нямецкіх Тыгра і два савецкіх Т-34».

Не пакатушкі, а танкавы бой

У сваёй забаўцы Вадзім разлічвае як на аматараў гульні «World of tanks», так і на звычайных гараджан і турыстаў. За некалькі дзён працы ў танкавых баях паўдзельнічалі дзеці і дарослыя мужчыны. Узрост гульцоў - ад 5 да 50 гадоў.

«Я позна дайшоў да думкі з танкамі. Ад ідэі да рэалізацыі ў мяне сышло каля двух месяцаў. Зараз на маіх танках трэба не проста ездзіць, а яшчэ думаць і страляць. Калі б проста ездзілі, то яны б нічым не адрозніваліся ад машынак на пульце кіравання. Так что ў мяне не пакатушкі, а менавіта танкавы бой».

Вадзім з нямецкім танкам Тыгр, кошт якога складае 150 еўра

Пляцоўку на Савецкай атрымаў лёгка

Правілы гульні з танкамi простыя: на пляцоўцы з перашкодамі супернікі гуляюць па прынцыпе лазертага — страляюць інфрачырвонымі промнямі. Пасля шасці трапленняў у танк, ён выдае адмысловыя гукі і спыняецца. Секунд 10 стаіць і далей зноў можа ісці ў бой. Кіраванне тэхнікай спецыфічнае — на джойсціках, але 10 хвілін хопіць, каб навучыцца кіраваць і страляць. Адзін танк, як у Вадзіма, каштуе 150 еўра. Перашкоды ён рабіў сам.

«Зараз я імкнуся выходзіць кожны дзень у пасляабедзенны час на пляцоўку пад Моладзевы цэнтр «Гродна». Месца выбіць было не цяжка, бо гарадскія ўлады ацанілі ідэю з танкамі і ніякіх перашкод у мяне не ўзнікла. Што тычыцца кліентаў, то атрымліваю ў асноўным станоўчыя водгукі. Людзей цешыць, што з’явілася новая і незвычайная забаўка ў горадзе. Нават турысты з Польшчы неяк праходзілі міма і вырашылі згуляць. Пасля баёў яны мне ўсё казалі: «Файна-файна!»

Сур’ёзных планаў на будучыню Вадзім пакуль не будуе, будзе глядзець, як пойдуць першыя чатыры танкі. Яны могуць выязджаць толькі ў добрае надвор’е.


Сталь нашла широкое применение во многих сферах. Лист стальной предлагает вам приобрести компания «ТДБ Металл». Широкий выбор, высокое качество, отличные цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025