17 жніўня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна #uCentry адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамаша Грыба «Выбранае».
Тамаш Грыб — вядомы беларускі грамадскі дзеяч ў Празе, дзеяч БНР, публіцыст і філосаф, тэксты якога раней ніколі не выходзілі пад адной вокладкай.
З анатацыі да кнігі: «Першая кніга падсерыі „Спадчына: агледзіны“ серыі „Бібліятэка Бацькаўшчыны“ Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. „Выбранае“ Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.»
У прэзентацыі возьме удзел Наталля Гардзіенка, якая разам з Лявонам Юрэвічам займалася падтрыхтоўкай, рэдагаваннем і ўкладаннем тэкстаў для гэтай кнігі.
Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Дата: 17 жніўня
Пачатак: 18.30
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
Адрас: Гродна, вул. Савецкая, 3
Уваход вольны