Кожны з нас некалі марыў аб тым, как знайсці скарб: вялікі альбо маленькі, каштоўны альбо бескаштоўны. Пошукі скарба — гэта сапраўдныя прыгоды і незвычайнае падарожжа, якія захапляюць удзельнікаў любога ўзросту. Фестываль LIDBEER прапануе яскрава правесці апошнія цёплыя тыдні і адправіцца на пошукі прывабнага скарба.
Прымі ўдзел у квэсце «Шукай LIDBEER» і знайдзі запрашальныя квіткі на гала-канцэрт фестывалю з удзелам «Петли Пристрастия», Крамбамбулі, Lumen і «Океан Ельзи».
З 16 жніўня ў вялікіх гарадах Беларусі, і абавязкова ў Лідзе, у цікавых і нечаканых месцах будуць схаваны запрашэнні на грандыёзны гала-канцэрт фэстывалю LIDBEER. Тры разы на тыдзень на сайце lidbeer.by шукай падказку на месца сховішча запаветных квіткоў. Кожны атрымае магчымасць перамагчы і пабачыць любімых музыкаў на вялізным фестывалі. Першымі знайсці запрашэнні змогуць жыхары Мінска.
Між тым да open-air LIDBEER засталося менш месяца. У гэтым годзе будзе праваць буйнейшы за ўсю гісторыю фестывалю фудкорт — у Ліду з’едзецца стрыт-фуд з усей краіны. Гасцей мерапрыемства чакае шмат забаў і інтэрактыву, кірмаш рамеснікаў, а таксама выступы маладых беларускіх гуртоў, якіх выбіраюць госці свята. Галасаванне за музыкаў вольнай сцэны завяршыцца 22 жніўня на сайце lidbeer.by.
Шукай LIDBEER! Давай зробім гучна!
Уваход на фестываль вольны.
Цана квіткоў на гала-канцэрт: 10 рублеў. З 1 верасня — 15 рублёў.
Цана квіткоў на афіцыйныя бас-туры з Мінску: 29, 50 рублеў. Колькасць месцаў абмежавана.
Квіткі без каміссіі на сайце lidbeer.by.