Амерыканец Джэк Фордан зняў сваё першае відэа на рускай мове аб знаходжанні ў Летняй школе ў Гродне. Хлопец вывучае славістыку і сіналогію ва ўніверсітэце ў Германіі, а таксама свабодна гаворыць па-нямецку і па-чэшску.
Джэк нарадзіўся недалёка ад Дэтройта ў ЗША. Калі яму было 17, ён пераехаў у Германію і жыў год у Трыры (горад на паўднёвым захадзе краіны). Потым хлопец правёў паўгода ў Шанхаі. Восенню 2014 года Джэк вярнуўся ў Германію і пачаў вывучаць славістыку і сіналогію.
За два гады вучобы Джэк паспеў пабываць на стажыроўцы ў Харватыі і Чэхіі, а ў 2018 годзе плануе паехаць па абмене ў Санкт-Пецярбург. Менавiта таму хлопец і прыехаў у Гродна каб палепшыць сваю рускую мову.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…