Амерыканец Джэк Фордан зняў сваё першае відэа на рускай мове аб знаходжанні ў Летняй школе ў Гродне. Хлопец вывучае славістыку і сіналогію ва ўніверсітэце ў Германіі, а таксама свабодна гаворыць па-нямецку і ​​па-чэшску.

Джэк нарадзіўся недалёка ад Дэтройта ў ЗША. Калі яму было 17, ён пераехаў у Германію і жыў год у Трыры (горад на паўднёвым захадзе краіны). Потым хлопец правёў паўгода ў Шанхаі. Восенню 2014 года Джэк вярнуўся ў Германію і пачаў вывучаць славістыку і сіналогію.

За два гады вучобы Джэк паспеў пабываць на стажыроўцы ў Харватыі і Чэхіі, а ў 2018 годзе плануе паехаць па абмене ў Санкт-Пецярбург. Менавiта таму хлопец і прыехаў у Гродна каб палепшыць сваю рускую​ мову.