Фармат адпачынку «віктарына ў бары», які прыйшоў у Гродна некалькі гадоў таму, і дагэтуль застаецца вельмі прывабным сярод гродзенцаў усіх узростаў. Жнівень 2017 года стане стартам новага праекту — Hedgehog Games. Карэспандэнт hrodna.life паразмаўляў з адным з аўтараў Hedgehog Games — Аляксандрам.
Ідэя праекту Hedgehog узнікла ў групы гродзенцаў вельмі спантанна. Аднойчы калектыў аўтараў (а гэта тры чалавекі) прыйшоў да высновы, што гораду не хапае нішавых, тэматычных квізаў.
«Менавіта тады мы прынялі прынцыповае рашэнне зрабіць нешта новае ў горадзе: серыю квізаў, якія б канцэптуальна адрозніваліся ад тых, якія ўжо зараз ёсць у Гродне, — кажа Аляксандр. — Тэматычнасць нашых квiзаў будзе заключацца ў тым, што яны распланаваны па розных інтарэсах гульцоў: спорт, мастацтва, навука і гэтак далей. Ёсць ідэі і наконт пікантнага квізу «для дарослых».
Мы імкнёмся да таго, каб чалавек, які прыйшоў на наш праект, перш за ўсё, атрымаў асалоду ад удзелу. Дзеля гэтага мы першачарговую ўвагу ўдзяляем якасці і фармуліроўцы пытанняў, а таксама антуражу гульні".
Лагатыпам новага практу з’яўляецца вожык, якi сімвалізуе прагу да новых ведаў.
«Мы імкнуліся знайсці просты і канкрэтны сімвал, які будзе зразумелы кожнаму ўдзельніку праекта і гасцям нашай старонкі. Згадзіцеся, вожык знаёмы амаль усім людзям з дзяцінства. Аднак наш вожык мае вельмі сур’ёзны выгляд. Па нашай задумцы, вожык сімвалізуе прагу да новых ведаў, да новай інфармацыі. Наш праект зможа даць такую магчымасць кожнаму жадаючаму. Наш вожык трымае ў сваіх лапках яблык. Як мы ведаем, яблык адыграў важную ролю ў развіцці навукі: менавіта ён дапамог адкрыць закон сусветнага прыцягнення. Вось і мы шчыра жадаем удзельнікам нашага праекту пры адказах на нашыя пятанні заўсёды трапляць у яблычак».
Першы квіз праекту Hedgehog Games пройдзе ў Гродне 20 жніўня ў бары «Чэмпі», што па вуліцы Антонава, 29. Гэтая гульня будзе цалкам прысвечана спорту і ўсяму, што з ім звязана.
Актуальную і карысную інфармацыю пра гульнi можна знайсці на афiцыйнай старонцы Hedgehog Games.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…