У чарговы раз валанцёры Чырвонага крыжа выходзяць на вуліцы горада, каб дапамагчы гродзенцам перанесці спякоту. У людных месцах арганізавана выдача пітной вады, аказваецца першая неабходная дапамога.

Акцыя праходзіць цягам усяго летняга перыяду, калi тэмпература падымаецца звыш 30 °C.

«Мы выходзім на вуліцы горада калі слупок тэрмометра перавальвае за 30 ° C. У гэтым месяцы мы ўжо два разы выходзілі. Апроч выдачы вады на сваіх пунктах, мы таксама аказваем і першую неабходную дапамогу», — распавёў рэгіянальны каардынатар атрада хуткага рэагавання Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі.

Плануецца, што валанцёры Чырвонага крыжа 12 жніўня паставяць свой пункт на тэрыторыі гарадскога пляжу лесапаркавай зоны Ласосна. Час працы з 13.00 да 16.00. За гэты час валанцёры плануюць раздаць больш за 50 літраў вады.