30-гадовага мужчыну, які ў стане алкагольнага ап’янення дэманстраваў свае палавыя органы, затрымала ноччу 22 ліпеня на гродзенскім чыгуначным вакзале міліцыя. Пасля двухтыднёвай праверкі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.
«У тую ноч мужчына быў так моцна п’яны, што забыўся пра нейкiя этычныя і маральныя ўстоі. Выказваючы відавочную непавагу да грамадства, п’яны дэманстраваў наведвальнікам чыгуначнага вакзала свае палавыя органы. Праваахоўнікі, якія заўважылі гэта правапарушэнне, затрымалі мужчыну», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка.
Зараз у дачыненні да мужчыны, якія раней не прыцягваўся за эксгібіцыянізм, заведзена крымінальная справа па Ч.1 артыкула 339 КК РБ «Хуліганства». Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…