Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:17

У Гродне завялі крымінальную справу на мужчыну, які напіўся і распрануўся на чыгуначным вакзале

30-гадовага мужчыну, які ў стане алкагольнага ап’янення дэманстраваў свае палавыя органы, затрымала ноччу 22 ліпеня на гродзенскім чыгуначным вакзале міліцыя. Пасля двухтыднёвай праверкі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа.

“У тую ноч мужчына быў так моцна п’яны, што забыўся пра нейкiя этычныя і маральныя ўстоі. Выказваючы відавочную непавагу да грамадства, п’яны дэманстраваў наведвальнікам чыгуначнага вакзала свае палавыя органы. Праваахоўнікі, якія заўважылі гэта правапарушэнне, затрымалі мужчыну”, – распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка.

Зараз у дачыненні да мужчыны, якія раней не прыцягваўся за эксгібіцыянізм, заведзена крымінальная справа па Ч.1 артыкула 339 КК РБ “Хуліганства”. Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: