У новым сезоне 2017−2018 года галоўная баскетбольная каманда горада пазбавілася Вячаслава Каржа, Андрэя Навойчыка (абодва падпісалі кантракты са сталічнай камандай «Цмокi-Мiнск»), таксама гродзенцаў пакінуў Павел Карасевіч, аддаўшы перавагу ўдзелу ў чэмпіянаце Польшчы. Нягледзячы на значныя страты, гродзенцы прыступілі да трэніровак, паведамляе сайт каманды.
Поўная інфармацыя па складзе на будучы сезон будзе даступная бліжэй да верасня. Пакуль жа тыя, баскетбалісты, што засталіся з каманд «Гродна-93» і «Прынёманне-ГрДУ» прыступілі да сумесных трэніровак у лесапарку «Пышкі», робячы акцэнт на агульную фізічную падрыхтоўку.
Галоўны трэнер «Гродна-93» Андрэй Васiлеўка часова ўзяў кіраўніцтва над абедзвюмя гродзенскімі дружынамі, бо трэнер «дубля» Віталь Маклакоў ад’ехаў на чэмпіянат Еўропы (U18), які пройдзе з 4 па 13 жніўня ў Ірландыі.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…