Здароўе і спорт

«Нёман» выпускае ў Гродне перамогу над «Іслаччу»

Першы хатні матч другога круга для гродзенскай каманды склаўся няўдала. Дружына Ігара Кавалевіча ў нядзелю 6 жніўня не здолела ўтрымаць перавагу ў матчы з «Іслаччу» і згуляла ўнічыю 1:1.

Нечакана для шматлікіх аматараў футбола ў Гродне, «Нёман» гуляў супраць «Іслачы» без Савіцкага і Рудзіка, у якіх апынуліся перад матчам невялікія траўмы.

У цэлым каманды пачалі матч актыўна, але справа да ўдараў у супернiкаў не даходзіла аж да сярэдзіны тайма. Але пасля гродзенцы завалодалі ініцыятывай і стварылі шэраг небяспечных момантаў, якія маглі скончыцца ўзяццем варот. Дакладныя ўдары Клімовіча і Абуны паспяхова парыраваў галкіпер гасцей Туранок. А вось за хвіліну да свістка на перапынак справіцца з ударам Жукоўскага галкіпер «Іслачы» ужо не змог. Гродзенскі паўабаронца першым падаспеў да мяча на дабіванні і стрэліў у перакладзiну, а ўжо ад яе мяч патрапіў у вароты.

Са стартам другога тайма ў гродзенцаў на поле выйшаў Глеб замест траўміраванага Клімовіча. «Нёман» пачаў добра, але «Іслачы» губляць не было чаго і каманда ўсімі сіламі здолела пераламiць нацiск матчу, пры гэтым у некаторых момантах гуляла груба.

На 67-й хвіліне матчу небяспечную атаку правяла «Іслач», гаспадарам пашанцавала, бо упэўнена сыграў Курганскі.

За 15 хвілін да канца асноўнага часу Абуна меў чарговы добры шанец вызначыцца ў матчы. Але мяч пасля яго ўдару здолеў выцягнуць варатар гасцей. Спрабавалі гродзенцы ісці наперад, каб забіць яшчэ адзін гол. Кавалевіч для ўзмацнення камандзе выпусціў нават свежага Кавалёнка. На жаль, гродзенцам не атрымалася стварыць больш вастрыні каля варот «Іслачы». «Нёман» наадварот прапусціў за хвіліну да канца асноўнага часу. Балашоў падаў вуглавы, Івашка скарыстаўся суматохай у штрафной гродзенцаў і адправіў мяч у вароты Курганскага.

Дададзенымі трыма хвілінамi «Нёман» не здолеў нiчога небяспечнага зрабiць каля варот «Iслачы». У выніку фінальны свісток суддзі зафiксаваў нічыю ў Гродне.

«Нёман» — «Іслач» — 1:1

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Нечакана перад самым матчам у нас узніклі праблемы, якіх мы не чакалі. Хацелі рознымі спосабамі гэтыя пазіцыі ўзмацніць. Траўма у перапынку Клімовіча таксама прывела да вымушанай замены. У яго страсенне. У другім тайме мы па ліку не гулялі, мы папросту не маглі кантраляваць матч. у нас не было таго чалавека, які мог бы мяч патрымаць. Дакладней ён у нас ёсць, яго сёння проста не было на полі. Заменамi мы спрабавалі гульню прыпыніць, палепшыць, але не зусім атрымалася. Зробім высновы і працягваем працаваць».

Пасля матчу з «Іслаччу», «Нёман» за кошт аднаго заробленага ачка здолеў утрымацца на 4-м радку. Гродзенцы маюць у сваім актыве 29 ачкоў.

Ужо 12 жніўня, «Нёман» правядзе чарговы складаны матч. На гэты раз у Слуцку супраць мясцовай каманды. Варта адзначыць што ў гэтым сезоне ўжо на працягу некалькіх тураў дзве гэтыя дружыны паміж сабой аспрэчваюць 4-ы і 5-ы радок у турнірнай табліцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025