Запрашаем вас да ўдзелу ў велапрабегу ў падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця SDGs, які адбудзецца 26 жніўня. Сёлета мерапрыемства пройдзе сярод маляўнічых месцаў Аўгустоўскага канала ў Гродзенскай вобласці і прапануе ўдзельнікам пераадолець 18,5 кіламетраў на ровары і 6 кіламетраў на байдарках.

Bike4SDGs 2017 едзе ў Гродна. Падарожжа на роварах і байдарках у падтрымку ўстойлівага развіцця

Актыўна круцячы педалі і ўзмахваючы вёсламі 400 удзельнікаў імпрэзы:

— даведаюцца аб турыстычных магчымасцях рэгіёну і зробяць свой унёсак у развіццё айчыннага турызму;

— дапамогуць скараціць выкіды парніковых газаў, адмовіўшыся ад аўтамабіля і перасеў на ровар ці байдарку;

— стануць мацней целам і мацней духам!

Кінаманы змогуць ацаніць фільмы на тэматыку Мэтаў устойлівага развіцця, дэманстрацыя якіх адбудзецца ў рамках адкрытага летняга фестывалю «Мэты устойлівага развіцця # 17: Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця». Пляцоўкамі кінафестывалю стане месца правядзення Bike4SDGs на Аўгустоўскім канале, а таксама паркі і адкрытыя кінатэатраў горада Гродна.

На наступны дзень, 27 жніўня, усе ахвотныя змогуць далучыцца да добраахвотніцкага велапрабегу «Думка мае значэнне». Веласіпедысты пераадолеюць шлях у 460 км, перадаючы эстафетай веды пра здаровы лад жыцця і грамадства роўных магчымасцяў з Гродна ў Мінск.

Bike4SDGs 2017 — гэта выдатная магчымасць выступіць у падтрымку развіцця турызму і ўстойлівай эканомікі; прасоўвання зялёнага транспарту і здаровага ладу жыцця.

Каб прыняць удзел у велапрабегу, трэба запоўніць форму рэгістрацыі. Колькасць удзельнікаў у мерапрыемстве абмежавана. Рэгістрацыя будзе адкрыта да дасягнення максімальнай колькасці ўдзельнікаў. Наяўнасць ровара і шлема — абавязкова!

# Bike4SDGs # cycling4tourism # cycling4health # cycling4environment # cycling4tpartnership #SDGs