Упершыню ў гісторыі варатары “УУС-Дынама” і “Нёмана” паспрабавалі “перабіць” раку Нёман у цэнтры Гродна. Што з гэтага выйшла, можна паглядзець у праграме Яўгенія Дудко.

Іван Санюкевiч, Кірыл Ячынскi, Уладзімір Жураў і Сяргей Курганскі спачатку патрэніраваліся ў далечыні ўдару на газоне ЦСК «Нёман», каб зразумець, на колькі вялікія іх шанцы перабіць мяч на іншы бок Нёмана. Шырыня ракі ў цэнтры горада складае звыш 100 метраў. Пасля футбалісты перамясціліся на бераг ракі.