Гродзенцы працягваюць самастойна ў сваіх дварах майстраваць дзіцячыя пляцоўкі. Гэтым разам ад паслуг ЖЭСаў адмовіліся жыхары вуліцы Ажэшкі і праспекта Будаўнікоў. У двух дварах мясцовыя жыхары пачалі будаваць для сваіх дзяцей пясочніцы. Каробкі яны ўжо зрабілі, зараз чакаюць пяску.
[irp posts="28 218″ name=" Фарбуем і пілуем". Як чатыры гродзенскія сям'і ўладкоўваюць дзіцячую пляцоўку ў сябе на падворку"]
«Ад нашага ЖЭСа нічога не дачакаешся, вось і даводзіцца ўсё рабіць самім. Я іх прасіў патрон памяняць у пад’ездзе, так ніхто нічога не зрабіў. А пра пясочніцу я маўчу, хоць раней яна ў нас у двары была, — распавядае жыхар вуліцы Ажэшкі Валерый. — Дзеці ўжо доўгі час прасілі пясочніцу, ці наогул хадзілі ў другі двор гуляцца. Чакаць мне надакучыла і я сам вырашыў зрабіць пясочніцу. Прыйшоў пасля працы, пазбіваў дошкі і ўкапаў. Раблю не для сябе, а для дзяцей двара, хачу каб у іх было нармальнае дзяцінства».
«Наконт пясочніцы мы звярталіся ў ЖЭС, але там сказалі, што грошай няма: збірайце і рабіце сваімі сіламі, або чакайце. Мы год прачакалі, але нічога так і не было зроблена, — распавядае жыхарка раёна Насця. - Дзеці растуць, а гуляць ім няма дзе, а ў суседнія двары хадзіць не хочацца, бо там сваіх дзяцей поўна, і ў пясочніцы чаго толькі не знойдзеш. У выніку вырашылі на пляцоўку сабраць грошы, бацькі ўсё патрымалі гэтую ідэю. Пясочніцу зараз зрабілі, а пяску няма. У ЖЭС заяўку пакінулі, але абяцаюць на весну. Шукаем пясок».