Людзі і справы

«Дзякуй за турботы, адчуваю сябе добра». Януш Паруліс выйшаў са шпіталя

Навіна, пра тое што гродзенскі краязнаўца Януш Парулiс трапіў у бальніцу, усхвалявала многіх гараджан. Зараз вядомы калекцыянер ўжо дома, адчувае сябе добра і зноў гатовы прымаць гасцей.

Януш быў у бальніцы тыдзень: меў праблемы з сэрцам.

«Дзякуй за турботы, адчуваю сябе добра. Аднавіў сілы і зноў гатовы ў бой. Настрой добры і, калі шчыра, то адпачынак патрэбен быў. Курс лячэння будзе доўжыцца яшчэ два месяцы, але я ўжо дома, магу працаваць «.

У бліжэйшых планах у Януша — прыбраць з падворку ўсе прадметы даўніны, бо набліжаецца рабочая тэхніка — будуць мяняць цеплатрасу.

«З пачаткам новага тыдня ўжо будуць усё перакопваць. Капаць, напэўна, будуць каля сямі дзён. Нягледзячы на ​​гэта, музей будзе працаваць. Таксама ў нас на падворку робім летняе кафэ, якое ўжо зусім хутка запусцім. Пакуль ляжаў у бальніцы людзей мала прыходзіла, але калі заходзяць, то заўсёды цікавыя асобы. Вось, напрыклад, у пятніцу, у той момант калі я выпісаўся, да мяне прыязджала з Польшчы сям’я Левандовiч — спадчынныя гродзенцы. Было цікавага з імі пагутарыць і даведацца нешта новае з гісторыі горада».

Пасля таго, як Януш трапіў у бальніцу, у сацыяльных сетках уздымалася пытанне аб тым, каб уключыць яго ў Кнігу славы горада Гродна.

«Стаўлюся да гэтага станоўча. Калі б мяне ўключылі ў гэтую Кнігу, то гэта дапамагло б майму музею і павысіла б яго статус», — пракаментаваў Януш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025