У доме футбола ў пятніцу 28 ліпеня адбылося лёсаванне ¼ фіналу Кубка Беларусі. Дружына Ігара Кавалевіча ў чвэрцьфінале розыгрышу сустрэнецца з ФК «Крумкачы».

Першы матч адбудзецца ў Мiнску. Абедзьве гульні пройдуць у сакавіку 2018 года.

Нагадаем, да выхаду ў чвэрцьфінал Кубка Беларусi гродзенцы спачатку ўпэўнена разабраліся з гомельскім «СДзЮШАР» (0:7) і ФК «Мінск» (1:0).

Ужо ў суботу, 29 ліпеня, аднаўляецца чэмпіянат у Вышэйшай лізе. Першым супернікам «Нёмана» пасля перапынку стане мазырская «Славія». Матч для гродзенцаў пройдзе на выяздзе.

Пасля першага круга чэмпіянату «Нёман» размясціўся на 5-м месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.