Людзі і справы

«Пахаць прыходзіцца капітальна, але заробак добры». Гродзенка пра збор клубніц у Фінляндыі

Беларусы шмат гадоў ездзяць на сезонную працу ў фінскія гаспадаркі - збіраць ягады. Паездкі афармляюцца афіцыйна, а каб працаваць не трэба ведаць фінскую мову. Ды і асаблівых навыкаў працы не трэба. Галоўныя патрабаванні - моцная спіна і цягавітасць. Як працуецца на зборы клубнiцы на поўначы Еўропы распавяла Hrodna.life жыхарка Гродна Алена.

Гродзенка з сярэдзіны чэрвеня працуе ў Фінляндыі. Гэтую працу Алена чакала з сярэдзіны 2016 года. Калі ён нарэшце патэлефанавалі і сказалі, што ёсць вольныя вакансіі на клубнічныя фермы, дзяўчына адразу пагадзілася. Летам 2017 года яна адправілася працаваць.

«Мой сябар працаваў ў 2016 годзе ў Фінляндыі на ферме ад мінскай фірмы. Ён вярнуўся дадому з добрай сумай грошай і прапанаваў запоўніць анкету і мне», — распавядае Алена. Усё заняло некалькі месяцах: у лістападзе яна падала анкету, у снежкі ездзіла ў Мінск на размову, а ў канцы лютага ёй пацвердзілі, што возьмуць на працу.

«Спім 4−5 гадзін»

Алене прапанавалі некалькі ферм. Пачаткоўцаў бяруць пераважна на клубнічныя плантацыі. Гродзенка пагадзілася паехаць на адну з ферм, на якой яшчэ ніхто з беларусаў не працаваў.

«Нічога дрэннага пра сваю ферму сказаць не магу, але ўпахiваць тут прыходзіцца капітальна. Першы месяц мне пашанцавала папрацаваць на ўпакоўцы клубнiцы. Там я добра зарабіла. А цяпер ужо на полі працую. І там таксама добра, толькі фізічна вельмі цяжка — спіна баліць, а ногі яшчэ мацней. Спім па 4−5 гадзін, але мы ведалі на што ішлі. На днях наш мінскі мэнэджар нас наведаў. Было прыемна, што нас наведалі і паглядзелі нашы ўмовы працы і жыцця. На ферме працуюць 4 беларусы, 35 украінцаў і 1 таджык».

У выходныя могуць запрасiць на суседнюю ферму

Алена распавядае, што за адзiн сабраны кошык клубнiц можна атрымаць 2,25 еўра (з вылікам падатку), а ў дзень адзін працоўны збірае ад 30 да 60 кошыкаў.

«Нам распавядалі, што ў мінулым годзе жанчына, якая цяпер у лідарах, збірала па 90 кошыкаў. Сёлета сезон менш ураджайны. Калі прытрымліваццца нормы, то можна зарабіць каля 1500 еўра. Таксама фермер дае падпрацоўкі па вечарах, на якія ходзяць хлопцы: рабіць скрынкі. Дзяўчаты лепяць налепкі. Бывае, у выходны запрашаюць на суседнюю ферму на праполку, або на нашай жа ферме на збор гароху. Ёсць некалькі вакансій на 6−8 месяцаў, але гэта адны і тыя ж людзі ездзяць. Зарабляюць яны за сезон па 10 000 еўра».

Калі не праходзіць збор, палi з клубнiцамі накрываюць спецыяльнай сеткай, бо вакол лётае шмат чаек, якія жадаюць паласавацца ягадамі.

Афармлялі карткі ў падатковай

Сезон збору клубнiц у Фінляндыі нядоўгі - каля 40−50 дзён, акрамя таго, па-сапраўднаму ўраджайны звычайна бывае ўсяго адзін тыдзень. Па заканчэнні сезону збору клубнiц па дамоўленасці з працадаўцам можна застацца на іншыя віды работ — напрыклад, збор маліны і парэчкі. Аднак аплата за іх звычайна ніжэй.

«Працаваць мы не баімся, бо ведаем, што тут усё афіцыйна і ніхто не кіне. Спецыяльна афармлялі карткі ў падатковай, але паколькі наш даход за год не перавышае нейкі фінскі мінімум, то з нас падатак здымаць не будуць. Гаспадары тут класныя, фермер фін, жонка ў яго ўкраінка. Быў мяне тут Дзень нараджэння, я іх запрашала, то яны не адмовілі і прыехалі. А аднойчы фермер прывёз хлопцам смачныя вялікія кебабы на поле, і ўсё гэта за добрую працу».

Так выглядаюць сабраныя на ферме клубнiцы

«Для працы і адпачынку ў Фiнляндыi ёсць усё»

Гродзенка зрабіла для сябе выснову: на ​​працу ездзіць у Фінляндыю можна і пры гэтым зарабляць добрыя грошы, але абавязкова трэба да ўсяго ставіцца адказна і добра працаваць.

«Вопратку тут выдаюць. Нам фермер выдаў курткі і штаны непрамакальныя, таму што збор клубнiцы праходзіць у любое надвор’е. Калi вопратка патрэбна яшчэ, то яе можна купіць у мясцовым сэканд-хэндзе, якасць і кошты там супер. У вольны дзень рабочыя адпачываюць: катаюцца на роварах, рыбачыць. Прырода ў Фінляндыі вельмі прыгожая. Для працы і адпачынку ў гэтай краіне ёсць усё».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024