На Гродзеншчыне знойдзена першая ў Беларусі лічынка багамола

Раней доказаў таго, што багамолы не толькі залятаюць на Беларусь, але і размнажаюцца тут, не было. 23 ліпеня ў Бераставіцкім раёне ўпершыню заўважылі лічынку насякомага, піша birdwatch.by.

У Свеце вядома каля 2000 відаў багамолавых, большасць якіх распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках. Толькі некаторыя віды заходзяць за межы субтропікаў і насяляюць пустыні або стэпы. Найбольш шырока вядомы з іх — звычайны багамол (Mantis religiosa), у Еўропе распаўсюджаны пераважна на поўдні кантыненту, але з пачаткам гэтага стагоддзя насякомыя пачалі прасоўвацца на поўнач і сустракаюцца ўсё часцей і ў Беларусі. Аднак наколькі нам вядома, усе мінулыя знаходкі- гэта дарослыя насякомыя, якія добра лятаюць. Таму дагэтуль прамых доказаў таго, што від размнажаецца менавіта на нашай тэрыторыі, не было. І вось на Бераставіччыне нарэшце знойдзена і сфатаграфавана лічынка гэта віду.

Нечаканая рэгістрацыя адбылася ў нядзелю, 23 ліпеня на грунтовай дорозе паміж каналамі ў пойме спрамленай часткі ракі Векрацейкі ў рыбгаса Каеняўцы на Бераставіччыне. Насякомае, якое перапаўзала дарогу, заўважыў Юры Лукашэнка, старэйшы выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту.

«Лічынка каля 4 см даўжынёй, яшчэ не мае крылаў і таму не магла адляцець, але добра скача і знайсці яе ў зялёнай расліннасці было б, хутчэй за ўсё, немагчыма» — пракаментаваў сваю знаходку Юры. Адкрыццё было выпадкова зроблена пад час улікаў вадаплаўных і каляводных відаў птушак на акваторыі і терыторыі заказніка «Гродзенская Свіслач» сябрамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

«Навіна, канешне, вельмі цікавая. Я не чуў і не чытаў пра знаходкі лічынак багамола ў Беларусі» — сказаў Аляксандр Лукашук, вядомы беларускi энтамолаг, старэйшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка. «Усё ж від не так даўно з’явіўся на тэрыторыі Беларусі, і, вось, значыць, у нас размнажаецца. Добра гэта ці кепска для нашай фауны- сказаць складана. Неабходны спецыяльныя даследаванні»

І хаця першая знаходка багамола ў нашай краіне адбылася яшчэ ў 1910 годзе пад Гомелем, параўнальна хуткае яго прасоўванне на поўнач менавіта ў апошнія некалькі гадоў хутчэй за ўсё індыкатар нейкіх зменаў у навакольным асяроддзі. Прычым часцей за ўсё гэтыя змены звязваюць з пацяпленнем клімату.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025