Пажар адбыўся ў кватэры шматпавярховага дома на вуліцы Карбышава, 32 у панядзелак 24 ліпеня каля 20:00. У момант узгарання ў кватэры на чацвёртым паверсе знаходзіўся 50-гадовы мужчына. Выбрацца гродзенец самастойна не мог і чакаў ратавальнікаў, якім спатрэбiлася каля 15 хвілін каб вывесці яго з кватэры.

Што паслужыла прычынай пажару, пакуль невядома. Зараз у кватэры гродзенца працуюць спецыялісты. Вядома, што гаспадар кватэры атрымаў апёкі рознай цяжкасці.

Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелы пераліваў бензін з каністры ў пластыкавыя бутэлькі побач з запаленай газавай плітой.