Моладзь з дзевяці краін Еўропы прыехала ў Гродна 19 ліпеня ў рамках Клуба інтэрнацыянальнага сяброўства Купалаўскага ўніверсітэта і міжнароднай студэнцкай арганізацыі AEGEE.
У Гродне госці будуць жыць пяць дзён: на гэты час мясцовыя валанцёры падрыхтавалі для іх праграму. Кожны дзень для замежнікаў будуць праходзiць майстар класы, экскурсіі, квэсты, вечарыны ды іншае. Узрост удзельнікаў праекта ад 19 да 26 гадоў.
Такое мерапрыемства для замежнікаў арганізоўваюць у Гродне ўжо трэці раз. Апошнія два разы госці з розных краiн Еўропы прыязджалі без візаў.
— Мы толькі прыехалі, і пакуль яшчэ не ведаю, чаго чакаць ад Беларусi. Першыя ўражанні - краіна вельмі зялёная. Калі шчыра, то ў Беларусі даўно марыў пабываць, бо гэта краіна схаваная ад усіх. А цяпер акурат патрапіўся такі момант, што можна прыехаць без візы.
— Я ведаю, што Беларусь адкрыла свае межы для турыстаў, і я падумаў, што вельмі хачу наведаць гэту незвычайную краіну і як мага хутчэй. Пра Белаурсь чуў трохі, толькі з апавяданняў сяброўкi, якая жыве ў Будапешце. Пакуль гэтая краiна мяне сустрэла доўгім праходжаннем мяжы, але я чакаю нечага цікавага ад гэтай краіны.
— Я ведаю, што Беларусь маленькая краіна. Першыя ўражанні - краіна зялёная і чыстая. Зручны рух для транспарту і людзі вельмі прыязныя. Я хачу хутчэй даследаваць Гродна і даведацца яшчэ больш пра Беларусь.
— Я ніколі не была ў Беларусі, хоць і вывучаю Усходнюю Еўропу. Чула шмат пра Мінск, але пра Гродна нічога не ведала. І вось цяпер я тут i як мага хутчэй хачу пазнаёміцца з гэтым горадам.
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…