Падчас перапынку паміж першым і другім кругам чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе, гродзенскі «Нёман» 15 ліпеня правёў таварыскую сустрэчу з узбекскім «Алмалыкам» і прайграў суперніку з лікам 1:4.

Матч праходзіў у Мінску. Гродзенцы выступалі наступным складам:

Жураў (Курганскі, 46), Абуна (Анюкевіч, 46), Верхаўцоў (Лакціёнаў, 63), Пол Ралан, Кантарыя, Жукоўскі (Бомбель, 46), Савасцьянаў, Рудзік (Зубкоў, 63), Яблонскі, Якімаў (Хлебасолаў, 46; Кавалёнак, 69), Канцавы (Глеб, 46).

«Нёман» — «Алмалык» — 1:4

ГАЛЫ: 0:1 — Мурзоеў (35), 0:2 — Еліч (57), 0:3 — Клішын (59), 0:4 — Нарбекаў (66), 1:4 — Бомбель (87).

Варта адзначыць, што за ўзбекскую каманду гуляў супраць гродзенцаў Уладзіслаў Касмынiн, які яшчэ ў мiнлым годзе абараняў колеры «Нёмана».

Найбліжэйшы афіцыйны матч з удзелам гродзенскай каманды пройдзе ўжо 22 ліпеня ў Гродне. Каманда Ігара Кавалевіча ў Кубку Беларусі будзе прымаць ФК «Мінск». А 29 ліпеня адновіцца чэмпіянат у Вышэйшай лізе. У гэты дзень жоўта-зялёныя адправяцца ў Мазыр, дзе сустрэнуцца з мясцовай «Славіяй».