Падчас перапынку паміж першым і другім кругам чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе, гродзенскі “Нёман” 15 ліпеня правёў таварыскую сустрэчу з узбекскім “Алмалыкам” і прайграў суперніку з лікам 1:4.
Матч праходзіў у Мінску. Гродзенцы выступалі наступным складам:
Жураў (Курганскі, 46), Абуна (Анюкевіч, 46), Верхаўцоў (Лакціёнаў, 63), Пол Ралан, Кантарыя, Жукоўскі (Бомбель, 46), Савасцьянаў, Рудзік (Зубкоў, 63), Яблонскі, Якімаў (Хлебасолаў, 46; Кавалёнак, 69), Канцавы (Глеб, 46).
“Нёман” – “Алмалык” – 1:4
ГАЛЫ: 0:1 – Мурзоеў (35), 0:2 – Еліч (57), 0:3 – Клішын (59), 0:4 – Нарбекаў (66), 1:4 – Бомбель (87).
Варта адзначыць, што за ўзбекскую каманду гуляў супраць гродзенцаў Уладзіслаў Касмынiн, які яшчэ ў мiнлым годзе абараняў колеры “Нёмана”.
Найбліжэйшы афіцыйны матч з удзелам гродзенскай каманды пройдзе ўжо 22 ліпеня ў Гродне. Каманда Ігара Кавалевіча ў Кубку Беларусі будзе прымаць ФК “Мінск”. А 29 ліпеня адновіцца чэмпіянат у Вышэйшай лізе. У гэты дзень жоўта-зялёныя адправяцца ў Мазыр, дзе сустрэнуцца з мясцовай “Славіяй”.