Святкаванні з нагоды Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачаліся 16 ліпеня ў парку Жылібера з урачыстага мітынгу. Пасля гэтага прадстаўнікі ўлады, ветэраны, а таксама моладзь заклалі на Кургане Славы капсулу нашчадкам, а таксама адкрылі алею героям-камсамольцам.

У цэнтры горада праходзіць канцэртная праграма, запланаваны флэшмоб, майстар-класы па фітнэсе і паказальныя выступленні В/Ч 5522.

Даведка

Гродна быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16 ліпеня 1944 года войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (16 ліпеня — правабережная частка горада, 24 ліпеня — занёманская). Акупацыя горада працягвалася 1111 дзён. За час баявых дзеянняў у Гродне былі разбураныя 43% будынкаў.

Імёнамімногіх вызваліцеляў горада названы вуліцы, школы, памежныя заставы, а Гродна ў ліку іншых населеных пунктаў Беларусі быў узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Глядзі на фота, як адбывалася закладка капсулы нашчадкам, а таксама адкрыццё алеi героям — камсамольцам.