Збор сродкаў на развіццё антыкафэ «Партал» падоўжаны. Цяпер у афлайне

Цэнтр развіцця і адпачынку «Партал» падаўжае кампанію па зборы сродкаў на стварэнне вялікага чацвёртага пакою, дзе будзе праходзіць больш мерапрыемстваў. Збор на «Талацэ» скончаны, сабрана каля 12% ад патрэбнай сумы. Зараз ахвяраваць можна наяўнымі ў скрыню, што знаходзяцца ў памяшканні «Парталу».

Ахвяравалі грошы людзі, якія не ходзяць у «Партал»

— У нас было дзве мэты: сабраць грошы і заахвоціць людзей паўдзельнічаць у талацэ. Мы не сабралі ўсю суму, але я і не спадзяваўся на гэта. Нечаканым было, што паўдзельнічалі людзі, якія не ходзяць у «Партал», а проста ведаюць мяне ці маю жонку Таню. І наадварот, шмат хто з «партальцаў» не ахвяраваў грошы, — кажа Іван Петушок, уласнік антыкафэ.

Адміністратары «Партала». Іван Петушок злева
«Партальцы» збіралі грошы на абсталяванне і рамонт чацвёртага пакою. На гэта патрэбна 4000 рублёў. На «Талацэ» 13 чалавек ахвяравала 273 рублі. Было вырашана працягнуць збор грошай у афлайне. Таксама можна паўдзельнічаць у фінансаванні «Партала», набыўшы рэч з яго сімволікай. Але гэта будзе ўжо даражэй, чым мог быць папярэдні ўдзел у талацэ.

[irp posts="24 922″ name="Антыкафэ «Партал» і яшчэ чатыры праекты: на што збіраюць грошы праз краўдфандынг у Гродне"]

Дзве траціны сродкаў пойдуць на сувеніры з лагатыпам «Парталу»: кубкі, майкі, значкі. Да жніўня плануецца раздаць падарункі тым, хто ахвяраваў грошы. Застанецца каля 150 рублёў. Яны і пойдуць на абсталяванне і рамонт чацвёртага пакою.

Пакой — не апошні вопыт краўдфандынгу

Іван кажа, што пэўныя нязручнасці стварала платформа. Напрыклад, там быў адзіны спосаб збора грошай: праз картку. Частка людзей не хацела паказваць дадзеныя карткі ў інтэрнэце, а праз АРІП ахвяраваць грошы было складана. Таму шмат людзей прыходзіла і давала наяўныя. Плюсы платформы: адсутнасць камісіі і магчымасць забраць усе ахвяраваныя сродкі, назалежна ад сумы.

Іван кажа, што гэта быў карысны вопыт для будучых праектаў і ўсё, пра што расказваюць на трэнінгах па краўдфандынгу, насамрэч працуе. На асабістую мэту складаней сабраць сродкі, на агульную — прасцей. Чым большая аўдыторыя праекту, тым прасцей сабраць грошы. Таксама важна было наогул нагадаць пра існаванне «Партала» гарадскім ініцыятывам і СМІ.

Цяпер можна праводзіць больш мерапрыемстваў

У «Партале» кажуць, што чацвёртага пакою даўно не хапала. На паказе французскіх фільмаў туды змясцілася 55 чалавек. А ў іншым пакоі змяшчалася толькі 30. У новым пакоі ўжо прайшлі два кватэрнікі. У планах — адкрыты батл, канцэрт Івана Пачывалава і гурта «Прощай, привычка».

— Зараз можна праводзіць больш мерапрыемстваў, бо ёсць прастора. Планы ёсць, мы рэалізуем іх па меры магчымасці і па меры паступлення новых ініцыятываў. Мы гатовы садзейнічаць рэалізацыі чужых ініцыятываў на максімальна выгодных умовах, — кажуць у «Партале».

Чайная цэрэмонія ў Цэнтры адпачынку і развіцця «Партал»
Цэнтр развіцця і адпачынку «Партал» — гэта антыкафэ, дзе праходзяць самыя розныя мерапрыемствы, адукацыйныя сустрэчы, трэнінгі і вечары настольных гульняў. Тут можна адзначыць Дзень нараджэння, папрацаваць, скарыстацца Wi-Fi. Тут працуюць клуб настольных гульняў, клуб англійскай мовы і іншыя групы. «Партал» актыўна супрацоўнічае з некамерцыйнымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025