Ідэя для СанДэя: хто перамог і выйграў білеты на фестываль SunDay Autogrodno.by 2017

Hrodna.life разыгрываў 2 камплекты па 2 білеты на аўтафестываль SunDay. Каб паўдзельнічаць у розыгрышы, трэба было толькі даслаць нам сваю “ідэю для СанДэя” – прапанову, як зрабіць фестываль у будучыні лепшым. Рэдакцыя разам з арганізатарамі выбрала сярод удзельнікаў двух, чые ідэі падаліся самымі цікавымі. Гэта Марыя Пятачэнка і Ігар Халета. Яны атрымаюць кожны па два білеты на фестываль. Мы асобна звяжамся з пераможцамі.

А вось ідэі пераможцаў.

Марыя Пятачэнка:

Я бы предложила организовать акцию “Пригони из заграницы друга!”. Гродно – приграничный город, услуги “пригнать тачку из Европы” были и есть очень востребованными всегда.

Акция “Пригони из заграницы друга!” – участник феста, гражданин Беларуси, который пригласит на фест друга из другой страны, получает солидный дискаунт на два и более билетов (по количеству приглашённых друзей).

Таким образом, о фесте узнают в соседних странах (Польша, Литва, Латвия, Эстония), плюс безвизовый режим (легко приехать), плюс в соседних странах уровень жизни выше, выше покупательская способность, они оставят на фесте больше денег, чем беларусы.

Ігар Халета даслаў комплексную прапанову, з якой нам найбольш спадабалася вось гэта:

На какой-либо возвышенности (эстакада + широка сцена) проводить конкурсы, так как многим ничего не видно из за столпившихся плотной стеной в первых рядах зрителей. Либо поставить громадный экран и транслировать видео конкурсов.

Акрамя таго, розныя ўдзельнікі прапанавалі стварыць дзіцячыя зоны, у тым ліку з конкурсамі па правілах дарожнага руху, зоны для веласіпедыстаў з конкурсамі на хуткасць і манеўранасць, забег з перашкодамі для дзяўчат у купальных строях, устанаўліваць вялікія намёты для ўдзельнікаў на выпадак кепскага надвор’я. Нехта прапаноўваў перанесці SunDay у аэрапорт “Абухава” і далучыць да праграмы гонкі, дрыфт і авіяшоў.

З пераможцамі мы звяжамся і раскажам, як забраць іхныя білеты.

Нагадваем, аўтамабільны фестываль SunDay пройдзе ля Гродна ўжо ў гэтую суботу – 15 ліпеня!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: