У сеціве з’явіўся чарговы выпуск гродзенскай праграмы “Нулявы кіламетр”. На гэты раз аўтар Наталля Шматко распавяла пра гісторыю форта №1 Гродзенскай крэпасці, пазнаёмілася з незвычайнымі знаходкамі часоў Першай сусветнай вайны, пабывала ва ўнікальным музеі, а таксама ўбачыла гіганцкі бруствер з вышыні птушынага палёту.

У падрыхтоўцы матэрыялу для новага выпуску праграмы Наталлі дапамагалі гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Дзмітрый Люцік.