«Маленькі прынц» прыедзе ў Гродна. Кнігу і мультфільм на беларускай мове прадставяць у «Чырвонай зорцы»

Мультфільм паводле самага знакамітага твора Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» пакажуць у Гродне 28−30 ліпеня. Перад паказам фільма 28 ліпеня адбудзецца сустрэча з творчай групай праекта «Беларускiя ўiкэнды» і прэзентацыя кнігі «Маленькi прынц» на беларускай мове ў перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе таксама набыць кнігу.

Мультфільмам «Маленькі прынц» стаў ў Францыі ў 2015 годзе. Стужка распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым — тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

youtu.be/iu0Uizc2GV0

Агучку мультфільма на беларускую мову зрабіла ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. Героі «Маленькага прынца» гавораць па беларуску галасамі Ганны Хітрык, Сятланы Цімохінай, Зміцера Бейнарт-Саладухі, Паўла Харланчука, Сяргея Жбанкова, Уладзімера Глотава. Паказы гэтага мультфільма ў Мінску 23−25 чэрвеня прайшлі з аншлагам, іх наведалі больш за 2 тысячы чалавек.

Выданне кнігі «Маленькі прынц» ў перакладзе на беларускую мову з аўтарскімі малюнкамі арганізатары «Беларускіх ўікэндаў» сумесна з кампаніяй velcom прпымеркавалі да дня нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Наведвальнікі паказаў маюць магчымасць не толькі паглядзець мультфільм, але і набыць аднайменную кнігу ў перакладзе Ніны Мацяш. Частка накладу па ініцыятыве velcom будзе перададзена ва ўстановы адукацыі і бібліятэкі, каб яшчэ больш дзяцей і дарослых маглі чытаць сусветную класіку на роднай мове.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025