У аўторак 11 ліпеня на вуліцы Кляцкова пад вокнамі жылога дома № 66 было знойдзена цела 72-гадовага жыхара Гродна. Як паведамілі ў міліцыі, пенсіянер вырашыў выскачыць з акна сваёй кватэры на 7-м паверсе. Меркаваная прычына суіцыду — хвароба на працягу доўгага часу.