Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 12 ліпеня з-за высокай верагоднасці навальніц, ліўняў і шквалістага ветру, піша Гродзенская праўда са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі магчымы дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём заходні 5−10 м / с, ноччу пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15−20 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14−20 градусаў цяпла. Днём будзе 21−26 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 28 градусаў.